facebook
  • Галоўная
  • Навіны
  • Маладыя спецыялісты NTEC сталі пераможцамі інтэлектуальнага конкурсу "МАРАФОН ІДЭЙ"

Маладыя спецыялісты NTEC сталі пераможцамі інтэлектуальнага конкурсу "МАРАФОН ІДЭЙ"

06 лістапада 2026

У перыяд з 4 па 6 лістапада Беларускі прафсаюз работнікаў лічбавага развіцця і сувязі праводзіць штогадовы навукова-тэхнічны і культурна-пазнавальны маладзёжны форум арганізацый лічбавага развіцця і сувязі “Думай! Развівайся! Дзейнічай!».

Нашу каманду на форуме прадставілі таленавітыя і амбіцыйныя маладыя спецыялісты - Марыя Кудзялевіч і Васіль Крук.

У рамках інтэлектуальнага конкурсу "МАРАФОН ІДЭЙ" хлопцы прэзентавалі інавацыйны праект на тэму "Віртуальны асістэнт супрацоўніка". Іх тэхналагічнае рашэнне, упэўненая абарона і высокі прафесіяналізм пакарылі журы: каманда NTEC заняла ганаровае 1-е МЕСЦА!

Віншуем Марыю і Васіля з дастойным выступленнем на форуме і жадаем ім далейшых поспехаў!